БЕЛ Ł РУС

Прарасійскі амерыканскі інфлюэнсер папрасіў апісаць Пуціна адным словам. УСУ адказалі

16.11.2025 / 15:38

Nashaniva.com

Найпапулярнейшым стаў адказ Сухапутных войск Украіны.

26‑гадовы блогер Джэксан Хінкл, вядомы сваімі антысеміцкімі і прарасійскімі поглядамі, мае ў сацсетцы X (былым твітары) 3,6 млн падпісчыкаў.

У сваіх публікацыях ён часам просіць апісаць таго ці іншага дзеяча адным словам. Днямі ён папрасіў зрабіць тое адносна прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.

«Апішыце Пуціна адным словам», — папрасіў Хінкл.

Ён атрымаў 5 тысяч адказаў, большасць з іх — абразы.

Адказ, які даў акаўнт Сухапутных войск Украіны, сабраў больш за тысячу лайкаў.

Там было напісана — Target (цэль).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула