БЕЛ Ł РУС

У пасажыра метро знайшлі патрон. Заведзена крымінальная справа

17.11.2025 / 10:00

Nashaniva.com

У 66‑гадовага жыхара Гомельскай вобласці пры аглядзе ручной кладзі на станцыі метро «Уручча» знайшлі на патрон.

Фота: Дзяржкамітэт судовых экспертыз

Падчас балістычнай экспертызы эксперт Дзяржкамітэта судовых экспертыз прыйшоў да высновы, што патрон прыдатны для стральбы са зброі калібру 5,45 мм: у аўтаматах «АК/АКС 74».

Як патлумачыў сам затрыманы, патрон ён знайшоў на вуліцы і забыўся пра яго.

Заведзеная крымінальная справа паводле артыкулу 295 КК Рэспублікі Беларусь.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула