БЕЛ Ł РУС

Больш за 400 тысяч рублёў мінчанка забрала ў падманутых грамадзян і адвезла ў Расію

17.11.2025 / 10:11

Nashaniva.com

На лінію «102» звярнулася 52‑гадовая мінчанка, якой па тэлефоне паведамілі пра замену дамафона ў пад’ездзе і папрасілі назваць пашпартныя даныя для атрымання новых ключоў.

Затым паступіў другі званок ад нібыта праваахоўніка, які паведаміў: ад імя жанчыны праводзяцца незаконныя фінансавыя аперацыі. Каб захаваць зберажэнні, іх трэба перадаць кур’еру для дэкларавання, паведамляе «Міліцыя Мінска».

Мінчанка паверыла і перадала жанчыне больш за 110 000 рублёў у эквіваленце.

Работнікі Савецкага РУУС затрымалі кур’ера — 41‑гадовую жыхарку сталіцы. Раней жанчына сама стала ахвярай махляроў паводле той жа схемы і пад пагрозай крымінальнага пераследу пагадзілася ўдзельнічаць у спецааперацыі ва ўзяццю зламыснікаў.

Вядома, што жанчына забрала грошы ў двух чалавек і адвезла ў Расію больш за 400 000 рублёў у эквіваленце, дзе перадала невядомаму.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула