БЕЛ Ł РУС

Першага паляка прапагандысты сустракалі на мяжы з падарункамі. Што падарылі?

17.11.2025 / 12:21

Nashaniva.com

Сёння, у 02:00 паводле беларускага часу, Польшча аднавіла работу пунктаў пропуску «Баброўнікі» і «Кузніца Беластоцкая». Рэгіянальнае выданне «Гродзенская праўда» арганізавала ўрачыстую сустрэчу на пункце пропуску «Брузгі». Як паведамляе выданне, яны «гасцінна сустракалі» першага грамадзяніна Польшчы, які ўехаў у краіну пасля аднаўлення руху.

Скрын відэа

Прапагандысты суправадзілі сустрэчу заявамі, што Беларусь «цэніць добрасуседства» і «імкнецца да мірнага ўзаемадзеяння», а таксама цытатамі Лукашэнкі «не будаваць бар’ераў».

Першы кіроўца, які назваўся Мар’янам, сказаў, што вельмі часта ездзіць у Беларусь, бо тут жыве яго жонка.

Мужчына атрымаў ад «Гродзенскай праўды» набор падарункаў, у які ўваходзілі нумары газеты «Гродзенскай праўды», шакаладкі, у тым ліку «Прэзідэнт», каўбаса «Настальгія», а таксама нейкі сувенір з надпісам «Сіла ў адзінстве».

«Наша краіна — вельмі міралюбная, і мы заўсёды нацэленыя на добрасуседства, на мірныя дачыненні з грамадзянамі ўсіх дзяржаў, не толькі суседніх», — сказала прадстаўніца выдання, уручаючы падарункі.

Паляк стрымана падтакваў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула