БЕЛ Ł РУС

Пяціразовая розніца: параўналі тарыфы на ЖКП для «дармаедаў» і тых, хто працуе

18.11.2025 / 14:04

Nashaniva.com

Беларусы ў шоку ад жыровак у 500—700 рублёў — з 1 кастрычніка ўласнікі жылля (наймальнікі), якія трапілі ў базу дармаедаў, плацяць 100% па камуналцы за ўсю жылплошчу, а не толькі за сваю частку. «Мінская праўда» даведалася, па якіх жа тарыфах разлічваюць так званых «дамаедаў», а па якіх тых, хто афіцыйна працуе.

З 1 кастрычніка ўсім грамадзянам, якія ўключаны ў базу працаздольных, але не занятых у эканоміцы, налічваецца плата за жыллёва-камунальныя паслугі па поўных эканамічна абгрунтаваных тарыфах.

Водазабеспячэнне: Калі чалавек не працуе, то за водазабеспячэнне (1 куб. м) яму прыйдзецца плаціць 2,1548 рубля, субсідаваны тарыф — 1,8793. 

Ацяпленне: Для дармаедаў эканамічна абгрунтаваны тарыф усталяваны на ўзроўні 134,94 рубля за 1 Гкал. Тады як працуючыя людзі плацяць амаль у пяць разоў менш — 27,2323 рубля за 1 Гкал.

Газ: Эканамічна абгрунтаваны тарыф за 1 куб. м прыроднага газу (пры наяўнасці ў кватэры прыбора індывідуальнага ўліку расходу газу) для беспрацоўных складае 0,575 рубля. Для працуючых — усяго 0,2125 рубля.

«Не плаціць» нельга

Прычым калі ў дармаеда ва ўласнасці некалькі кватэр, за кожную ён будзе плаціць камуналку ў 100% памеры. Не плаціць нельга — будзе расці пеня. Як вынік, жыллёва-камунальныя паслугі могуць і зусім адключыць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула