БЕЛ Ł РУС

Кіраўнік Офіса Зяленскага: Ніхто не павінен разлічваць, што мы аддадзім тэрыторыю

28.11.2025 / 8:34

Nashaniva.com

Кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак заявіў у інтэрв’ю The Atlantic, што Зяленскі на наступным этапе перамоваў збіраецца правесці «чырвоную лінію» па пытанні перадачы тэрыторый Расіі.

Карта Deep State

— Ніводны чалавек са здаровым сэнсам сёння не падпіша дакумент аб адмове ад тэрыторыі. <…> Пакуль Зяленскі прэзідэнт, ніхто не павінен разлічваць, што мы аддадзім тэрыторыю. Ён гэтага не падпіша. 

Канстытуцыя гэта забараняе. Ніхто не можа гэтага зрабіць, калі толькі не хоча выступіць супраць Канстытуцыі і народа Украіны, — заявіў Ярмак.

Ён дадаў, што Украіна гатова абмяркоўваць лінію судакранання, якая аддзеліць тэрыторыі, кантраляваныя бакамі.

Пуцін учора на прэс-канферэнцыі ў Бішкеку, без удакладнення, пра якія тэрыторыі ідзе гаворка, заявіў, што «баявыя дзеянні спыняцца» толькі калі ўкраінскія войскі пакінуць «занятыя тэрыторыі». «Не сыдуць — мы дасягнём гэтага ўзброеным шляхам», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула