БЕЛ Ł РУС

У Мінску выпусцілі марожанае без цукру

28.11.2025 / 13:57

Nashaniva.com

Навінка паступіла ў крамы з 26 лістапада.

Сталічны халадзільны камбінат №2 выпусціў у продаж лёгкае марожанае ў вафельным кубачку са смакам ваніліну. Пра старт продажаў вытворцы паведамілі ў інстаграме.

У аснове дэсерту ляжыць сарбіт — натуральны цукразамяняльнік расліннага паходжання, які здабываюць з рабіны, чарнасліву і іншых крухмалістых фруктаў. 

Дэсерт падыходзіць для рацыёну дыябетыкаў, тых, хто прытрымліваецца нізкавугляводнай дыеты Кета і бялковага рэжыму Дзюканa, а таксама прыхільнікаў здаровага харчавання.

Навінка будзе паступаць у халадзільнікі крам паступова. Зараз марожанае можна купіць у рознічных крамах «Мінскага халадзільнага камбіната» і ў двух пунктах гандлёвай сеткі «Суседзі» ў Мінску па адрасах Даўгінаўскі тракт, 178 і вуліца Налібоцкая, 1.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула