БЕЛ Ł РУС

У Каліфорніі на дзіцячым свяце адбылася масавая страляніна — 4 загінулых

30.11.2025 / 9:10

Nashaniva.com

У суботу вечарам у горадзе Стоктан, штат Каліфорнія, адбылася страляніна падчас святкавання дзіцячага дня нараджэння, у выніку якой 4 чалавекі загінулі, а яшчэ 14 атрымалі раненні.

Фота з месца здарэння. Фота: AP Photo / Ethan Swope

Інцыдэнт адбыўся ў суботу каля 18:00 па мясцовым часе ў банкетнай зале аднаго з гандлёвых цэнтраў. Сярод ахвяр і пацярпелых ёсць як дарослыя, так і дзеці.

Прэс-сакратар офіса шэрыфа Хізар Брэнт заявіла, што папярэднія даныя дазваляюць меркаваць, што страляніна магла быць мэтанакіраванай.

Па стане на позні вечар суботы, падазраваны быў не затрыманы і падрабязнага апісання асобы, якая адкрыла агонь, не было.

Праваахоўнікі заклікалі грамадскасць дапамагчы ў вышуку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула