Дзяржсакратар ЗША пракаментаваў вынікі перамоў у Фларыдзе
Перамовы дэлегацый ЗША і Украіны ў Фларыдзе скончыліся.
Скрыншот відэа
Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа назваў перамовы ЗША і Украіны ў Фларыдзе прадуктыўнымі. Але адзначыў, што для дасягнення выніку яшчэ застаецца шмат працы.
Рубіа дадаў, што для мірнага ўрэгулявання Украіне патрэбныя доўгатэрміновыя гарантыі бяспекі і Расія павінна быць часткай ураўнення па ўрэгуляванні, таму спецпасланнік Трампа Стыў Уіткаф паедзе ў Маскву.
Рубіа адзначыў, што ЗША рэалістычна глядзяць на працэс.