БЕЛ Ł РУС

Віленскі аэрапорт не працаваў увесь вечар і ўсю ноч

1.12.2025 / 8:8

Nashaniva.com

У нядзелю вечарам паветраная прастора над Віленскім аэрапортам была зачынена з-за зафіксаваных кантрабандных шарыкаў, што заляцелі з Беларусі ў Літву, паведаміла кіраўніцтва аэрапорта ў Facebook. Абмежаванні ўвялі з 18:09, а знялі ў 5 гадзін раніцы, пiша LRT. 

Віленскі аэрапорт. Фота: сацсеткі аэрапорта

«Абмежаванні паветранай прасторы знятыя а 5‑й раніцы. Усе аперацыі ў Віленскім аэрапорце праходзяць у звычайным рэжыме», — расказалі Літоўскія аэрапорты (LTOU).

«Па першапачатковых даных, рашэнне аб увядзенні абмежаванняў паветранай прасторы было абумоўлена навігацыйнымі адзнакамі, характэрнымі для паветраных шароў, якія рухаліся ў напрамку Вільнюскага аэрапорта», — гаворыцца ў паведамленні аэрапорта.

«Важна адзначыць, што рашэнне па канкрэтным рэйсе прымае авіякампанія. Таму пасажырам, чые планы маглі быць закранутыя, варта ў першую чаргу кіравацца інфармацыяй, якая даецца іх авіякампаніяй», — адзначае аэрапорт.

Як раней паведамляла BNS, з-за пагрозы нацыянальнай бяспецы, якая ўзнікла пасля з'яўлення кантрабандных паветраных шароў з Беларусі, Літоўскія аэрапорты (LTOU) звярнуліся ў Генеральную пракуратуру з просьбай ініцыяваць дасудовае расследаванне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула