МУС агучыла лічбы, колькі ў Беларусь прыязджае працоўных мігрантаў
Міністэрства ўнутраных спраў паведаміла пра значны рост колькасці працоўных мігрантаў у Беларусі: за дзевяць месяцаў 2025 года яна павялічылася ў паўтара раза ў параўнанні з аналагічным перыядам 2024 года.
Па стане на 2025 год на ўліку ў органах унутраных спраў стаіць больш за 230 тысяч замежных грамадзян — пастаянна пражываюць каля 167 тысяч чалавек, часова — 63 тысячы чалавек.
З іх на працу прыехалі больш за 32 тысячы чалавек, у 2024 годзе была 21 тысяча.
На вучобу прыехала каля 24 тысяч чалавек.
МУС адзначае, што праводзіць пастаянныя праверкі па месцы рэгістрацыі і рэйды ў месцах магчымага знаходжання мігрантаў. З пачатку года з Беларусі было выдварана больш за 3,6 тысячы замежнікаў, якія парушылі заканадаўства, у тым ліку 1,3 тысячы нелегальных мігрантаў.