БЕЛ Ł РУС

На новых станцыях метро ў Мінску ўжо пасыпалася фарба. У сеціве іранізуюць пра «Год якасці»

1.12.2025 / 14:50

Nashaniva.com

Праз год пасля адкрыцця са сцен новых станцый трэцяй лініі Мінскага метрапалітэна пасыпалася фарба. Гэта выклікала хвалю іранічных каментарыяў у сацыяльных сетках.

Сцены на станцыі «Аэрадромная». Фота: minsk_our / Threads

Пра абшарпаныя сцены на станцыі «Аэрадромная» напісаў у акаўнт minsk_your у Тhreads.

«На ст. м. Аэрадромная пасыпалася фарба. Паводле інфармацыі метрапалітэна, мінулай ноччу зачысцілі сцяну. Фарба там асаблівая — ужо замоўленая. Праз некалькі дзён пытанне будзе закрытае», — напісаў аўтар.

У каментарах дадалі, што тое самае — на станцыі «Слуцкі гасцінец».

«Год якасці», «Элітны раён», — жартуюць у каментарах.

«Яе ж нядаўна адкрылі? Ужо рамонт патрэбны».

«Дрэнная аўра «Мінск Свету»!))»

«Усё, што трэба здаць да чарговага свята, потым перарабляюць і дарабляюць».

«Стыль «Хай так», — з’едліва пішуць каментатары.

Тры новыя станцыі трэцяй лініі Мінскага метрапалітэна — «Аэрадромная», «Немаршанскі сад» і «Слуцкі гасцінец» — былі адкрытыя год таму — 30 снежня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула