БЕЛ Ł РУС

Сяргей Ціханоўскі: Які паскуднік вам сказаў, што я збіраюся з'ехаць на год у ЗША?

1.12.2025 / 21:06

Nashaniva.com

«Са сваімі дзецьмі не планую надоўга расставацца. Гэта я вам гарантую».

Сяргей Ціханоўскі. Фота: тэлеграм-канал палітыка

Былы прэс-сакратар Сяргея Ціханоўскага Сяргей Бяспалаў сцвярджаў, што палітык плануе на год з’ехаць у ЗША, пакінуўшы жонку і дзяцей у Літве. У інтэрв’ю «Нашай Ніве» Бяспалаў  агучыў факты, якія, на яго думку, дадаткова сведчаць на карысць жадання пераехаць у Штаты.

Сяргей Ціханоўскі, у сваю чаргу, гэта цалкам аспрэчвае.

«Я не ведаю, які паскуднік вам сказаў, што я збіраюся з'ехаць на год у ЗША. Сам я такіх заяў не рабіў і прашу не распаўсюджваць плёткі. Я знаходжуся са сваёй сям'ёй у Вільнюсе. І са сваімі дзецьмі не планую надоўга расставацца. Гэта я вам гарантую», — пракаментаваў ён сітуацыю «Нашай Ніве».

Чытайце таксама:

Крык душы Бяспалава пра Ціханоўскага: Ён ператвараецца ў Лукашэнку 2.0, гэта траянскі конь

Бяспалаў канчаткова рассварыўся з Ціханоўскім: Для яго добры толькі адзін чалавек — Пракоп'еў

«Прэтэнзій да Офіса ў мяне няма». Сяргей Ціханоўскі расказаў пра размову з Вячоркам і Кучынскім і іх прабачэнні

Ціханоўскі ў Ельскім універсітэце прапанаваў тры элементы стратэгіі ЗША наконт Беларусі

Каментары да артыкула