БЕЛ Ł РУС

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі

4.12.2025 / 12:49

Nashaniva.com

Стылістка Віёла Заміроўская ўжо распавядала пра пяць самых стылёвых беларусак. Мужчыны не засталіся абдзеленыя ўвагай — ім блогерка прысвяціла новы топ.

На фотакалажы: Ілля Філіпавец і Мікіта Куніцкі

Першым у сваім топе беларусаў-моднікаў, якія ўмеюць вылучыцца з натоўпу, Віёла адзначыла кантэнт-мэйкера Іллю Філіпаўца.

View this post on Instagram

A post shared by Viola Zamirovskaya | stylist (@vioulou)

«Штогод яго стыль прасоўваецца на некалькі ступеняў наперад па адной простай прычыне: ён адмаўляецца ад мэйнстрымных рэчаў і выбірае тое, у чым яму камфортна».

Фота: інстаграм @ilyafiltih

У падборку трапіў і яшчэ адзін кантэнт-крэатар — Зміцер Пятроў, які яшчэ пару год таму выглядаў непрыкметна, але праца над стылем зрабіла з яго цукерачку.

Фота: інстаграм @dima.petroov

А вось ювелірны дызайнер Мікіта Куніцкі, на думку стылісткі, прамое ўвасабленне стылю «old money» (элегантны і стрыманы стыль, што асацыюецца з багаццем).

«Ніякіх залатых гузікаў, толькі максімальна незнарочыстыя спалучэнні, уменне ўкараняць люкс і стылізацыя сваіх жа прадуктаў у вобразах заслугоўваюць павагі».

Фота: інстаграм: @mikitakunitsky

З музыкаў стылістка адзначыла поп-артыста Мікіту Nkeeei, які сваёй знешнасцю і мімікай нечым нагадвае Курта Кабэйна — ён атрымаў прызнанне дзякуючы вайбу і ўменню кайфаваць ад сябе самога.

Фота: інстаграм @n.ooyo

А вось дызайнер Сяргей Вярынскі разбіраецца ў тым, што называецца вулічным стылем.

Фота: інстаграм @sergeyverinski

«Ён паказвае, што вулічнае адзенне — не толькі для падлеткаў, у ім таксама можна жыць сваё прыгожае, павольнае жыццё. А ўсе гэтыя савецкія адсылкі на брутальным мужчыне — гэта штосьці!» — не хавае захаплення Віёла.

У каментарах да паста людзі дапоўнілі спіс стылісткі і іншымі моднымі мужчынамі з Беларусі. Там знайшлося месца татуіроўшчыку Змітру Бычаку.

View this post on Instagram

A post shared by dima bychick (@dima_bychick)

Некаторыя пахвалілі стыль мадэлі Ромы Пішчалы.

View this post on Instagram

A post shared by стилист | модель (@roma.pischalo)

Чытайце таксама:

Стылістка назвала топ-5 самых модных беларусак

Як камбінаваць рэчы з нацыянальнымі матывамі з сучаснымі? Ідэі ад модных беларусак і беларусаў

З’явіўся брэнд гарсэтаў у беларускім стылі ФОТАФАКТ

Госця свецкага вечара ў Мінску шакавала сукенкай з галавой казулі

Каментары да артыкула