БЕЛ Ł РУС

У спіс забароненых прафесій для асуджаных за палітыку дадалі яшчэ адну

4.12.2025 / 9:15

Nashaniva.com

Асуджаным за палітыку забаранілі працаваць яшчэ па адной спецыяльнасці — цяпер яны не змогуць працаваць і аўдытарамі. 

Фота: LookByMedia

На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікавана пастанова Саўміна №696 ад 1 снежня, якой зацверджана новая рэдакцыя Палажэння аб парадку правядзення атэстацыі на права атрымання кваліфікацыйнага атэстата аўдытара. Дакумент уступае ў сілу пасля апублікавання, заўважыў Reform.news.

Калі раней прэтэндэнт для праходжання атэстацыі павінен быў прадаставіць «звесткі, якія пацвярджаюць адсутнасць непагашанай або незнятай судзімасці за здзяйсненне злачынстваў супраць інтарэсаў службы, уласнасці і парадку ажыццяўлення эканамічнай дзейнасці, а таксама за здзяйсненне іншых злачынстваў, звязаных з выкарыстаннем службовых паўнамоцтваў», то цяпер у палажэнні ўказаны канкрэтны пералік артыкулаў КК.

Згодна з новай рэдакцыяй, прэтэндэнт павінен падаць дакумент аб адсутнасці непагашанай або незнятай судзімасці за здзяйсненне цяжкіх або асабліва цяжкіх злачынстваў, а таксама за здзяйсненне злачынстваў, якія не ўяўляюць вялікай грамадскай небяспекі або менш цяжкіх злачынстваў, пералічаных у спісе. Акрамя артыкулаў, якія прадугледжваюць адказнасць за махлярства, крадзеж, прысваенне і растрату маёмасці, ухіленне ад выплаты падаткаў, скупку крадзенага, наўмыснае банкруцтва, разгалашэнне сакрэтаў і таямніцы і г.д., у яго таксама ўключаны:

Таксама прэтэндэнт павінен будзе падаваць дакумент аб адсутнасці фактаў прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці па шэрагу артыкулаў КаАП, калі не скончыўся тэрмін, пасля заканчэння якога прэтэндэнт лічыцца такім, што не падвяргаўся адміністрацыйнаму спагнанню. У гэты пералік уключаны:

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула