Замежны брэнд выпусціў правакацыйную лінію адзення на тэму Чарнобыля
Інтэрнэт-крамa GeeksOutfit выставіла ў продаж новую лінейку адзення, прысвечаную трагедыі на Чарнобыльскай АЭС. Асартымент з’явіўся напярэдадні 40‑годдзя катастрофы 1986 года і ўжо выклікаў дыскусіі ў сацыяльных сетках, заўважыў «Штодзень».
Усе пазіцыі можна набыць за сумы да 60 еўра, што робіць калекцыю адносна даступнай для шырокага кола пакупнікоў.
У лінейцы — худзі і світшоты з хуліганскімі надпісамі, правакацыйныя малюнкі з саркафагам, а таксама калядныя швэдары са знакамі радыяцыі. Асобнае месца займае фэнтэзійнае худзі, аформленае ў стылі пазнавальнага лагатыпу Disney, толькі замест казачнага палацу там намаляваны чацвёрты энергаблок ЧАЭС пасля выбуху — затое ў яркіх, жыццярадасных вясёлкавых колерах.
Кітайская кампанія GeeksOutfit працуе ў фармаце інтэрнэт-продажаў, арыентуецца на маладую аўдыторыю і часта выкарыстоўвае правакацыйныя сюжэты для прыцягнення ўвагі. Аднак чарнобыльская тэма ў гэтым кантэксце выклікала пытанне: ці маральна ператвараць адну з найбуйнейшых тэхнагенных катастроф ХХ стагоддзя ў модны мерч?