БЕЛ Ł РУС

«Белавія» аднаўляе палёты ў Тэль-Авіў

5.12.2025 / 11:40

Nashaniva.com

З 8 студзеня 2026 года беларуская авіякампанія аднаўляе рэгулярныя рэйсы з Мінска ў Тэль-Авіў.

Тэль-Авіў

Рэйсы будуць выконвацца два разы на тыдзень, у чацвер і нядзелю:

— вылет з Мінска — у 07:10, прыбыццё ў Тэль-Авіў — у 12:20,

— зваротны рэйс з Тэль-Авіва — у 13:15, прыбыццё ў Мінск — у 20:40.

Працягласць палёту Мінск — Тэль-Авіў складзе 6 гадзін 10 хвілін туды і 6 гадзін 25 хвілін у зваротным напрамку.

Рэйсы будуць выконвацца на самалётах Боінг 737-8, з салонам бізнэс-класа, для пасажыраў прадугледжана гарачае харчаванне.

Кошт квіткоў — ад 671 рублёў у адзін бок і ад 1327 рублёў туды-назад (тарыф «Лайт»), паведамляе авіякампанія.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула