БЕЛ Ł РУС

У Сеніцы пад Мінскам паставілі скульптуру пажарніка з дзіцём ФОТАФАКТ

5.12.2025 / 17:51

Nashaniva.com

У аграгарадку Сеніца Мінскага раёна паставілі новую скульптурную кампазіцыю. Яна размясцілася на тэрыторыі Сеніцкай сярэдняй школы № 2, дзе працуе раённы рэсурсны цэнтр МНС.

Фота: minobl.mchs.gov.by

У цэнтры кампазіцыі — фігура выратавальніка ў поўным рыштунку і маленькі хлопчык. Пажарнік надзявае сваю цяжкую каску на дзіцячую галаву, трымаючы хлопчыка рукой.

Фота: minobl.mchs.gov.by

Як сцвярджае дырэктарка школы Алена Буцэнка:

«Гэта скульптура — не проста элемент упрыгожвання. Гэта важны сацыяльны і выхаваўчы праект. Ён наглядна, без слоў, расказвае нашым дзецям, што пажарнік — гэта сябар, памочнік і абаронца, да якога заўсёды можа звярнуцца».

Чытайце таксама:

У Брэсце адкрылі музей зубра

Гіганцкі зубр, якога месяц таму везлі па трасе М1, прызямліўся ў Баранавічах

У Брэсце паставілі скультуру дэсантніка з аўтаматам — у гонар арханёла Міхаіла

Каментары да артыкула