БЕЛ Ł РУС

У Іванаўскім раёне 17‑гадовы падлетак загінуў пад коламі аўто

6.12.2025 / 22:24

Nashaniva.com

ДТЗ са смяротным вынікам адбылося 6 снежня каля 18:15.

43‑гадовы кіроўца аўтамабіля Chrysler рухаўся па дарозе Н-213 «Мерчыцы — Моладава — Моталь» у бок Моталя і пры абгоне іншай машыны збіў 17‑гадовага пешахода.

Паводле папярэдніх звестак, хлопец ішоў па праезнай частцы ў напрамку насустрач транспарту і не меў на адзенні святлоадбівальных элементаў.

Ад атрыманых траўмаў падлетак загінуў на месцы. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула