Кіроўца збіў двух ласёў
ДТЗ адбылося ў нядзелю а 17:30, на 23‑м кіламетры трасы Р56 Маладзечна — Валожын, недалёка ад вёскі Чабаі, паведамляе тэлеграм-канал «Пра Маладзечна».
44‑гадовы кіроўца ехаў на аўтамабілі Fiat Doblo. Раптоўна на праезную частку з лесу выбеглі два ласі.
У кіроўцы не было ніводнага шанцу пазбегнуць сутыкнення. Адбыўся моцны ўдар. Ад удара аўтамабіль адкінула ў кювет, дзе ён рэзнуўся ў дрэва.
У выніку ДТЗ дзікія жывёліны загінулі, аўтамабіль атрымаў сур’ёзныя механічныя пашкоджанні. На шчасце, кіроўца не пацярпеў.