ЕС пашырыць санкцыі супраць Беларусі праз палёты кантрабандных паветраных шароў
Прадстаўнікі краін Еўрапейскага саюза ў Бруселі дасягнулі дамоўленасці аб пашырэнні санкцый супраць Беларусі ў сувязі з гібрыднымі атакамі супраць Літвы.
Фота: LookByMedia
З паведамлення журналіста RFE/RL Рыкарда Ёзвяка, санкцыі будуць накіраваныя на беларускі бок у сувязі з масавымі палётамі кантрабандных паветраных шароў на тэрыторыю Літвы.
Фармальнае зацвярджэнне новага санкцыйнага пакета чакаецца на наступным тыдні на сустрэчы міністраў замежных спраў ЕС.
Што ў новым пакеце, дакладна не вядома.