БЕЛ Ł РУС

Лівійскія сілавікі вучацца ў Беларусі разганяць пратэсты

10.12.2025 / 17:52

Nashaniva.com

Група лівійскіх вайскоўцаў праходзіць навучанне ў Беларусі па падтрыманні «ўнутранай бяспекі і стабільнасці». МУС Усходняй Лівіі апублікавала справаздачу з трэніровак, заўважыла Reform.news.

На фота лівійскія сілавікі вучацца разганяць пратэстоўцаў пры дапамозе дубінак.

У лістападзе ў Лівію лётала дэлегацыя беларускага МУС для «ўмацавання супрацоўніцтва ў сферы бяспекі». Сярод членаў дэлегацыі былі камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў і камандзір мінскага АМАПа Мікалай Максімовіч.

Чытайце таксама:

Былы міністр сельскай гаспадаркі збіраецца вырошчваць пшаніцу ў Лівіі

У Мінску адкрылася гандлёвае прадстаўніцтва Лівіі

У Мінск зноў прыехала высокая дэлегацыя з Лівіі

Па лівійскіх пратэстоўцах адкрылі агонь, паведамляецца пра загінулых

Каментары да артыкула