БЕЛ Ł РУС

Сабаленка адказала, ці збіраецца яна пераходзіць з беларускага пад іншы сцяг

10.12.2025 / 23:38

Nashaniva.com

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка, якая ўжо доўгі час жыве ў амерыканскім Маямі, нядаўна ўдзельнічала ў паказальных турнірах, пасля чаго дала інтэрв’ю брытанскаму журналісту Пірсу Моргану. Падчас размовы журналіст закрануў тэму яе грамадзянства і магчымасці яго змены.

Арына Сабаленка. Фота: AP Photo/Asanka Brendon Ratnayake

Такое пытанне ўзнікла таксама ў сувязі з тым, што ў апошнім час памянялі грамадзянства некалькі расійскіх тэнісістак, у прыватнасці Каміла Рахімава, якая стала выступаць за Узбекістан, і Анастасія Патапава, якая перайшла пад сцяг Аўстрыі.

Сабаленка, як і тыя расійскія тэнісісткі, апошнія гады з-за санкцый выступае на міжнародных турнірах пад нейтральным сцягам. Тым не менш, яна выразна заявіла, намеру мяняць беларускае грамадзянства яна не мае. Тэнісістка падкрэсліла, што заўсёды ганарылася магчымасцю прадстаўляць «такую маленькую краіну» і хоча служыць прыкладам для дзяцей Беларусі.

«Я хачу прадстаўляць Беларусь дзеля дзяцей з маёй краіны, якія бачаць, як я спаборнічаю на высокім узроўні, і могуць натхняцца. Я спадзяюся, што сваім прыкладам пакажу ім, што калі мне ўдалося дабіцца гэтага, прайсці шлях з гэтай маленькай краіны на вяршыню, то і яны змогуць гэта зрабіць», — адзначыла Сабаленка.

Чытайце таксама:

Арына Сабаленка расказала, калі збіраецца нарадзіць і на што траціць прызавыя

Арына Сабаленка стала другой у гісторыі сусветнага жаночага тэнісу паводле памераў прызавых

Сабаленка скончыць год у рангу першай ракеткі свету

Арына Сабаленка трапіла пад санкцыі і страціла частку рэйтынгавых балаў

Сабаленка выказалася пра вайну

Каментары да артыкула