БЕЛ Ł РУС

«Надакучылі сустрэчы дзеля сустрэч». Трамп расчараваўся і ў Пуціне, і ў Зяленскім

11.12.2025 / 23:57

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп больш не хоча ні з кім размаўляць адносна вайны ва Украіне, ён хоча дзеянняў. Пра гэта падчас брыфінгу заявіла прэс-сакратарка Белага дома Кэралайн Лівіт.

Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп падчас сустрэчы на Алясцы 15 жніўня. Фота: Andrew Harnik/Getty Images

«Прэзідэнт страшна расчараваны ў абодвух баках гэтай вайны. Яму надакучылі сустрэчы дзеля сустрэч. Ён больш не хоча [ні з кім] размаўляць, ён хоча дзеянняў, ён хоча, каб гэтая вайна скончылася.

Адміністрацыя патраціла каля 30 гадзін на працягу толькі апошніх двух тыдняў на сустрэчы з расіянамі і ўкраінцамі, а таксама еўрапейцамі. Паглядзім, [як пройдзе] сустрэча на гэтых выходных», — адзначыла яна.

Раней крыніцы Axios у Белым доме і з украінскага боку сцвярджалі, што ў суботу, 13 снежня, у Парыжы пройдзе сустрэча высокапастаўленых прадстаўнікоў ЗША, Еўропы і Украіны, на якой яны абмяркуюць мірны план Трампа.

«Спецыяльны пасланнік Уіткаф і яго каманда працягваюць перамовы з абодвума бакамі літаральна, пакуль мы гаворым. Калі будзе рэальны шанец на падпісанне мірнага пагаднення, калі мы адчуем, што гэтыя сустрэчы вартыя часу кагосьці з ЗША на гэтых выхадных, мы адправім свайго прадстаўніка», — паведаміла Лівіт.

Чытайце таксама:

Зяленскі гатовы правесці рэферэндум па будучыні Данбаса

Трамп думае стварыць альтэрнатыву G7 з удзелам Расіі

«Каб Беларусь не аддалі Пуціну ў якасці суцяшальнага прыза». Ціханоўская заклікае ўключыць беларускае пытанне ў мірныя перамовы Украіны і Расіі

ЗША прадставілі еўрапейскім краінам прапановы наконт вяртання Расіі ў сусветную эканоміку

Трамп: Зяленскаму трэба быць рэалістам, ва Украіне адбываецца маштабная карупцыя, час праводзіць выбары

Мерц, Макрон і Стармер абмеркавалі з Трампам сітуацыю ва Украіне

Каментары да артыкула