БЕЛ Ł РУС

У мінскім метро зменіцца пах

12.12.2025 / 11:22

Nashaniva.com

У метрапалітэне патлумачылі, чаму знаёмы многім пах падземкі будзе знікаць.

Фота: LookByMedia

Беларуска пацікавілася ў Threads ў Мінскага метрапалітэна, чым пахне ў метро. Там растлумачылі.

«Крэазот — гэта масляністая вадкасць з моцным пахам, якую атрымліваюць з дзёгцю. Ён выдзяляе свой водар ва ўмовах тунэля, а цягнікі, калі рухаюцца, разносяць яго па станцыях», — адказалі прадстаўнікі метрапалітэна.

Аднак хутка гэты пах можа знікнуць.

«У цяперашні час старыя драўляныя шпалы замяняюць на бетонныя, таму пах крэазоту паступова знікае, асабліва на новых лініях», — патлумачылі ў метрапалітэне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула