БЕЛ Ł РУС

Інфармацыя пра вызваленне Валянціна Стэфановіча не пацвярджаецца

13.12.2025 / 19:06

Nashaniva.com

Па словах Алеся Бяляцкага, яго паплечнік па «Вясне» пакуль застаецца за кратамі.

Валянцін Стэфановіч. Фота: «Наша Ніва»

«Валянцін Стэфановіч быў у спісе на вызваленне, але пакуль дакладна невядома, ці вызвалілі яго», — паведаміў праваабарончы цэнтр «Вясна».

Сябра Рады «Вясны», віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Валянцін Стэфановіч быў затрыманы 14 ліпеня 2021 года, 3 сакавіка 2023‑га яму вынеслі прысуд — 9 гадоў зняволення.

Ён праходзіў па адной справе з Алесем Бяляцкім і юрыстам «Вясны» Уладзімірам Лабковічам, пра вызвалення якога сёння таксама праходзіла інфармацыя.

Чытайце таксама:

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Алесь Бяляцкі прыбыў у Вільню

Алесь Бяляцкі: Мяне праз усю Беларусь правезлі з завязанымі вачыма ВІДЭА

Алесь Бяляцкі расказаў, што ад яго патрабавалі напісаць прашэнне аб памілаванні. Ён адмовіўся ВІДЭА

Каментары да артыкула