БЕЛ Ł РУС

Як адрозніць грып ад прастуды і што за «ганконгскі» вірус?

14.12.2025 / 16:25

Nashaniva.com

Лекар-інфекцыяніст прыёмнага аддзялення гарадской клінічнай інфекцыйнай бальніцы Мінска Мікіта Салавей у фэйсбуку расказаў пра сімптомы грыпу і яго лячэнне.

Доктар адзначае, што амаль усе пацыенты ў бальніцы з грыпам не прышчапляліся ў гэтым годзе.

«Шмат шуму ў СМІ вакол «ганконгскага» віруса H3N2. Напраўду гэта звычайны варыянт грыпу А (H3N2), які цыркулюе ўжо шмат гадоў разам з грыпам A(H1N1) і грыпам B. Кожны сезон можа «лідзіраваць» адзін з іх, але ўсе тры здольныя выклікаць цяжкі ход інфекцыі і ўскладненні», — адзначае медык.

Чым грып адрозніваецца ад прастуды? Гэта не звычайнае ВРВІ, тлумачыць Салавей. Падчас грыпу чалавеку вельмі дрэнна агулам: высокая тэмпература і выяўленая інтаксікацыя — галоўная прычына зваротаў па дапамогу.

Тыповыя сімптомы грыпу:

Існуюць экспрэс-тэсты і ПЦР для вызначэння грыпу, але часцей лекар ставіць дыягназ па тыповай клініцы і аглядзе.

Доктар Салавей тлумачыць, якое лячэнне прызначаюць:

«Адзіны прэпарат з даказанай эфектыўнасцю — асельтамівір. Асабліва эфектыўны, калі пачаць у першыя 48—72 гадзіны хваробы, — хутка спыняе далейшае развіццё грыпу.

Ён асабліва важны для цяжарных (дазволены на любым тэрміне, зніжае рызыку цяжкага ходу). Іншых сродкаў з даказанай эфектыўнасцю супраць грыпу ў нас няма».

Лягчэй перанесці грып таксама дапамагае шмат вадкасці (любой, мінімум 30 мл/кг + 10 мл/кг на кожны градус павышэння тэмпературы цела звыш 37 градусаў у суткі раўнамерна на працягу дня) і жарапаніжальныя (парацэтамол, ібупрафен, калі тэмпература вышэйшая за 38,5 градуса).

«Антыбіётыкі патрэбныя толькі пры бактэрыяльных ускладненнях, ніколі ў першыя дні. І прызначае іх толькі лекар!» — адзначае медык.

Для прафілактыкі важная штогадовая вакцынацыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула