Запрацавала гарачая лінія па пытаннях вызваленых палітвязняў
Каб блізкія маглі атрымаць інфармацыю пра сваіх вызваленых родных, запушчана гарачая лінія, дзе вы можаце ўдакладніць, ці ёсць сярод вызваленых вашыя родныя, або задаць іншае пытанне, піша «Вясна».
Для родных і блізкіх
Калі вы з’яўляецеся сваяком чалавека, які мог быць вызвалены, звяртайцеся праз гарачую лінію: @hotline202512
Калі вы не сваяк, але хочаце ўстанавіць сувязь
Запоўніце спецыяльную форму і напішыце, з кім з вызваленых вы хацелі б звязацца. Мы паведамім чалавеку вашыя кантактныя даныя: https://forms.gle/76ZJM5MdwrXTaVk96
Калі вы хочаце дапамагчы
Можна дапамагчы рэчамі, перадачамі ці іншымі спосабамі — запоўніце форму: https://forms.gle/eqD2Tk7UHKuWPSNX8
Фінансавая падтрымка
Вызваленым ужо дапамагаюць арганізацыі і ініцыятывы, але іх рэсурсы абмежаваныя. Калі вы гатовыя зрабіць данат, глядзіце гэты допіс.
Тым часам на патрэбы вызваленых у суботу палітвязняў ўжо сабрана 245 тысяч еўра (першапачаткова планавалася 123 тысячы еўра ў разліку 1000 еўра на чалавека), і збор працягваецца.