БЕЛ Ł РУС

Як выглядае касцёл у Сапоцкіне пасля пажару ВІДЭА

15.12.2025 / 10:42

Nashaniva.com

Гродзенская дыяцэзія апублікавала відэа з наступствамі пажару ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Сапоцкіне.

Раніцай 14 снежня ў аграгарадку Сапоцкін Гродзенскага раёна адбыўся пажар у будынку касцёла. Узгаранне пачалося каля 7‑й гадзіны раніцы. 

На месцы здарэння працавалі 16 адзінак тэхнікі МНС. Пацярпелых не было.

Сёння з'явілася відэа з наступствамі здарэння. 

Прычыны пажару пакуль невядомыя.

Чытайце таксама:

У Гродзенскім раёне гарыць касцёл у Сапоцкіне

Каментары да артыкула