БЕЛ Ł РУС

Сярод вызваленых 13 снежня — самая пажылая палітзняволеная

15.12.2025 / 10:56

Nashaniva.com

Вызваленая і вывезеная ва Украіну самая пажылая палітзняволеная ў Беларусі — 70‑гадовая пенсіянерка Сафія Бачурынская, звярнула ўвагу «Медыязона».

Сафію затрымалі ў снежні 2024 года і абвінавацілі паводле артыкулаў аб абразе Лукашэнкі і паклёпе на яго (артыкулы 368 і 367 КК), абразе прадстаўніка ўлады (артыкул 369 КК) і ўдзеле ў «экстрэмісцкім фармаванні» (артыкул 361‑1 КК). Суд прысудзіў яе да двух гадоў калоніі, яна адбывала пакаранне ў жаночай ІК-4 у Гомелі.

Да затрыманьня Бачурынская некалькі гадоў займалася сеткавым маркетынгам, а таксама шмат падарожнічала — была ў некалькіх краінах ЕС, а таксама ва Украіне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула