БЕЛ Ł РУС

Справай вертухая Шынвізэ занялася крымінальная паліцыя Германіі

15.12.2025 / 11:42

Nashaniva.com

«Белпол» атрымаў афіцыйны адказ ад Мінюста Германіі па справе Дзмітрыя Шынвізэ — начальніка аператыўна-рэжымнай часткі калоніі № 2 у Бабруйску, вядомага сваёй жорсткасцю і датычнасцю да катаванняў палітвязняў.

Федэральнае міністэрства юстыцыі Германіі паведаміла «Белполу», што матэрыялы звароту перададзены ў Федэральнае ведамства крымінальнай паліцыі. Ведамства праводзіць праверку і расследуе магчымую датычнасць Шынвізэ да злачынстваў супраць чалавечнасці.

Шынвізэ доўгі час пражывае ў Германіі без якіх-небудзь прававых наступстваў.

Матэрыялы звароту былі перададзеныя ў Федэральнае ведамства крымінальнай паліцыі Германіі, якое праводзіць праверку магчымых злачынстваў супраць чалавечнасці, гаворыцца ў адказе. 

Чытайце расследаванне «Нашай Нівы» 

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула