БЕЛ Ł РУС

Украінцаў спыталі, як яны ставяцца да мірнага плана, які будзе ўключаць вывад войскаў з Данбаса

15.12.2025 / 14:32

Nashaniva.com

Тры чвэрці ўкраінцаў выступаюць супраць мірнага плана, які, сярод іншага, будзе ўключаць вывад войскаў з Данбаса, абмежаванне колькасці ўкраінскай арміі і не будзе ўтрымліваць канкрэтных гарантый бяспекі.

Такія вынікі апытання Кіеўскага міжнароднага інстытута сацыялогіі (КМІС), праведзенага 26 лістапада — 13 снежня, піша «Украінская праўда».

«Расійскі план застаецца катэгарычна непрымальным — 75% украінцаў лічаць яго цалкам непрымальным (столькі ж было ў верасні 2025 года). Толькі 17% украінцаў гатовыя на расійскую версію міру (столькі ж было раней)», — гаворыцца ў даследаванні.

У той жа час 72% украінцаў (сацыёлагі акцэнтуюць, што пераважна без энтузіязму), але гатовыя ўхваліць план Еўропы і Украіны. Толькі 14% катэгарычна адхіляюць яго.

У КМІС адзначаюць, што ў межах апытання падрыхтавалі дзве скарочаныя версіі «мірнага плана». Адзін з іх быў умоўным планам Еўропы і Украіны, а другі — умоўным планам Расіі. Рэспандэнту выпадкова зачытвалі адзін з двух варыянтаў-планаў, не ўдакладняючы, што гэты план ад Еўропы з Украінай ці ад Расіі.

Умоўны план Еўропы і Украіны:

Умоўны план Расіі:

Даследаванне праводзілася з 26 лістапада па 13 снежня. Метадам тэлефонных інтэрв'ю на аснове выпадковай выбаркі мабільных нумароў апыталі 547 рэспандэнтаў ва ўзросце ад 18 гадоў, якія пражываюць на тэрыторыі Украіны, кантраляванай урадам Украіны. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула