БЕЛ Ł РУС

Расія не пагадзілася на часовае каляднае перамір'е

16.12.2025 / 14:5

Nashaniva.com

Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў адказаў на пытанне пра тое, як Расія ставіцца да прапановы аб калядным перамір'і.

Дзмітрый Пяскоў. Фота: kremlin.ru

«Мы хочам міру. Мы не хочам перамір'я, каб даць перадышку Украіне і падрыхтавацца да працягу вайны», — сказаў Пяскоў.

Паводле яго слоў, калі ў Кіеве «дамінуе жаданне падмяніць выхад на здзелку імгненнымі нежыццяздольнымі рашэннямі», то Масква «наўрад ці гатовая ў гэтым удзельнічаць».

«Цяпер гаворка ідзе аб тым, ці выходзім мы на, як кажа прэзідэнт Трамп, здзелку ці не выходзім … Калі ва ўкраінцаў прысутнічае і пачынае дамінаваць жаданне падмяніць выхад на здзелку імгненнымі нежыццяздольнымі рашэннямі, то мы наўрад ці гатовы ў гэтым удзельнічаць», — заявіў прадстаўнік Крамля.

«Мы хочам спыніць гэтую вайну, дасягнуць нашых мэт, забяспечыць нашы інтарэсы і гарантаваць мір у Еўропе на будучыню», — сказаў Пяскоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула