БЕЛ Ł РУС

У «Мінск-Свеце» ў наступным годзе плануюць перастаць будаваць жыллё

17.12.2025 / 14:58

Nashaniva.com

Пра гэта і іншыя планы ў сферы будаўніцтва на 2026 год расказаў старшыня камітэта эканомікі Мінгарвыканкама Аляксандр Яўсееў, пішуць Мінск-навіны.

Мінск-Свет, фота забудоўшчыка

— Працягваецца праект «Паўночны Бераг», па ім інвестыцыі плануюцца на ўзроўні каля 10 млрд рублёў. Гэта доўгатэрміновы праект да 2040 года, які будзе ўключаць усе сферы жыццядзейнасці чалавека.

Будаўніцтва жылля ў «Мінск-Свеце» мяркуецца завяршыць ужо ў наступным годзе. Працягнуцца і іншыя доўгатэрміновыя праекты, напрыклад, узвядзенне жылля ў Смалявічах. Гэтыя плошчы прадугледжаны для шматдзетных сем’яў, і мінчане з задавальненнем туды пераязджаюць, — паведаміў Аляксандр Яўсееў

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула