Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі
Прэзідэнт Расіі выступіў сёння на калегіі Мінабароны РФ, ён зрабіў некалькі гучных заяў.
Фота: Contributor / Getty Images
Паводле слоў прэзідэнта Расіі, «усе лічылі», што за кароткі час пасля пачатку «СВА» РФ разваліцца, і «еўрапейскія падсвінкі» адразу ж уключыліся ў гэту працу ў надзеі пажывіцца на развале краіны.
«Як цяпер усім стала відавочна, усе планы цалкам праваліліся: РФ паказала сваю ўстойлівасць у эканоміцы, фінансах, унутранай палітыцы і стане грамадства, а таксама ў сферы абараназдольнасці», — заявіў Пуцін.
Чытайце таксама:
Пуцін: Расія даб'ецца вызвалення сваіх гістарычных тэрыторый
Расія не збіраецца спыняцца. Міністэрства абароны РФ назвала задачы «СВА» на 2026 год