БЕЛ Ł РУС

Футбаліста з Радашковічаў кінулі ў калонію — дачапіліся да каментаў

20.12.2025 / 9:30

Nashaniva.com

Аляксей Ляўкевіч гуляў у футбол, зарабляў на сантэхніцы і ездзіў за мяжу. Нядаўна яго асудзілі па трох палітычных артыкулах.

Алексей Ляўкевіч. Фота з ягонай старонкі ў фэйсбуку

Аляксею Ляўкевічу 38 гадоў, ён з Радашковічаў. У 2011 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт. Мяркуючы па профілях у сацсетках, мужчына працаваў у будаўнічай сферы — займаўся ўкладкай пліткі і аздобнымі работамі.

Вялікай часткай яго жыцця быў спорт: Аляксей шмат гадоў гуляў у аматарскі футбол і міні-футбол. Ён выступаў у Прэм'ер-лізе 5х5 за каманды do-doma.by і «БелВЭБ», на яго рахунку дзясяткі матчаў і галоў. Акрамя гэтага, Аляксей любіў падарожнічаць і дзяліўся фотаздымкамі з розных краін.

Аляксей Ляўкевіч на гульні ў 2021 годзе. Фота: premierliga.pro

Падобна, што прычапіліся да каментароў Ляўкевіча ў тэлеграме. Ягоны акаўнт прывязаны да ўласнага нумара і быў не абаронены.

Ляўкевіч знік з сацсетак пры канцы 2024 года. У выніку яго асудзілі ў Мінскім гарадскім судзе адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), ч. 1 арт. 130 (распальванне варожасці) і арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады).

Хлопцу прысудзілі калонію, але дакладны прысуд невядомы.

Чытайце таксама:

Гродзенскага праграміста з 23‑гадовым стажам адправілі за краты за палітыку

Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць

Таленавітага праграміста адправілі за краты. Ён уваходзіў у топ-0,2% спецыялістаў у сваім кірунку

Каментары да артыкула