БЕЛ Ł РУС

ЗША правядуць у Маямі перамовы з Расіяй аб завяршэнні вайны супраць Украіны

18.12.2025 / 8:21

Nashaniva.com

Яны пройдуць на выходных.

Фота: Kremlin Press Office/Anadolu via Getty Images

Дэлегацыі Расіі і ЗША, як чакаецца, правядуць у Маямі ў бліжэйшыя выходныя, 20—21 снежня, перамовы, прысвечаныя ўрэгуляванню расійска-ўкраінскай вайны. Пра гэта 17 снежня паведаміла выданне Politico са спасылкай на крыніцы.

Паводле іх слоў, у склад расійскай дэлегацыі, як чакаецца, увойдзе спецыяльны прадстаўнік прэзідэнта РФ Кірыл Дзмітрыеў, а ў амерыканскую — спецыяльны пасланнік прэзідэнта ЗША Стыў Уіткаф і зяць Дональда Трампа Джарэд Кушнер.

Белы дом пакуль гэта не каментаваў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула