БЕЛ Ł РУС

Па МКАД ехаў грузавік, поўны мандарынаў

18.12.2025 / 15:8

Nashaniva.com

Блогер «Мерзкі Какабай» апублікаваў відэа, знятае на Мінскай кальцавой дарозе. На ім — грузавік МАЗ, які вязе поўны кузаў мандарынаў.

Можна было б падумаць, што гэта звычайная перавозка садавіны. Але тое, што падыходзіць для бульбы ці буракоў, зусім не пасуе для мяккіх і далікатных мандарынаў. Цытрусавыя так не перавозяць, піша blizko.by.

Лёгка заўважыць, што гэта не самазвал, а шасі, на якім усталяваны стандартны 8‑кубаметравы кантэйнер для вывазу будаўнічага смецця. Такі кантэйнер яшчэ называюць бункерам. Адсюль напрошваецца лагічная выснова: грузавік вязе гэтыя мандарыны на сметнік (палігон).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула