БЕЛ Ł РУС

243 беларускія рэстараны і кавярні спецыялізуюцца на нацыянальнай кухні

18.12.2025 / 19:6

Nashaniva.com

У Беларусі налічылі 243 спецыялізаваныя аб'екты грамадскага харчавання, якія прапануюць стравы, што адлюстроўваюць аўтэнтычнасць рэгіянальнай кухні. Пра гэта паведаміла кансультантка аддзела метадалогіі Упраўлення арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) Ірына Лішай.

Здымак ілюстрацыйны. Крыніца: «Наша Ніва»

«Гэта традыцыйныя стравы з бульбы — дранікі, бабкі і клёцкі. Таксама ў меню ўваходзяць беларускія супы: халаднікі, грыбныя і сытныя супы, мясныя стравы, такія як мачанка і верашчака, а таксама хатнія каўбаскі. Традыцыйныя блінцы і аладкі з рознымі начынкамі таксама займаюць важнае месца ў меню. Асартымент страў можа вар'іравацца ў залежнасці ад рэгіёна і святаў», — удакладніла прадстаўніца МАРГ.

Ірына Лішай дадала, што ў краіне актыўна развіваюцца айчынныя сеткі грамадскага харчавання пад уласнымі брэндамі. Гэта тычыцца не толькі кавярняў і рэстаранаў у гарадах, але і аб'ектаў на аўтазаправачных станцыях. Таксама ствараюцца гастранамічныя пляцоўкі і стрыт-фуды з забаўляльнымі канцэпцыямі.

Чытайце таксама:

Як змянілася Хатынь пасля рэканструкцыі: цяпер там прадаюць бургеры і дзіцячыя цацкі

У Магілёве ўзяліся папулярызаваць асянікі. Што гэта такое?

У Беларусі выпусцілі гастранамічную карту краіны. Там ёсць не толькі дранікі

Мінчук паабедаў у рэстаране і заплаціў 98 рублёў

Каментары да артыкула