БЕЛ Ł РУС

Трохбаковыя кантакты ў Маямі з удзелам Украіны не плануюцца

20.12.2025 / 8:45

Nashaniva.com

Перамовы паміж ЗША і Расіяй аб сканчэнні вайны ва Украіне павінны пачацца сёння.

Фота: Kremlin Press Office/Anadolu via Getty Images

Трохбаковыя кантакты ў Маямі з удзелам Украіны не плануюцца, паведаміў Reuters.

Перамовы ЗША і Расіі аб заканчэнні вайны ва Украіне павінны прайсці ў Маямі 20‑21 снежня.

У склад расійскай дэлегацыі, як чакаецца, увойдзе спецыяльны прадстаўнік прэзідэнта РФ Кірыл Дзмітрыеў, а ў амерыканскую — спецыяльны пасланнік прэзідэнта ЗША Стыў Уіткаф і зяць Дональда Трампа Джарэд Кушнер. Таксама паведамлялася, што да перамоў можа далучыцца Украіна.

Сёння ноччу Дональд Трамп анансаваў паездку ў Фларыду, дзе могуць адбыцца перамовы.

Чытайце таксама:

с

Каментары да артыкула