БЕЛ Ł РУС

Ілан Маск стаў першым чалавекам у гісторыі з актывамі больш за 700 мільярдаў даляраў

20.12.2025 / 23:47

Nashaniva.com

Ілан Маск стаў першым у гісторыі чалавекам, чые актывы перавысілі $700 мільярдаў, паведамляе Forbes. Гэта адбылося пасля таго, як Вярхоўны суд амерыканскага штата Дэлавэр скасаваў папярэднюю пастанову ніжэйшага суда, якая прызнавала нядзейным узнагароджанне Маска ў выглядзе апцыёнаў на акцыі Tesla. Цяпер іх кошт ацэньваецца на $139 мільярдаў.

Ілан Маск. Фота: Beata Zawrzel NurPhoto via Getty Images

Раней у гэтым жа снежні Маск стаў першым чалавекам з актывамі больш за $600 мільярдаў. Паводле Forbes, дзель Маска ў SpaceX (прыкладна 42%) пасля снежаньскага тэндара ўзрасла да $336 мільярдаў, а агульная ацэнка кампаніі дасягнула $800 мільярдаў, у параўнанні з $400 мільярдаў у жніўні.

Цяпер самым дарагім актывам Маска зноў з’яўляецца Tesla. У дадатак да апцыёнаў на акцыі, Маску належыць 12% звычайных акцый кампаніі, кошт якіх складае $199 мільярдаў. Агульная ацэнка яго актываў у Tesla — $338 мільярдаў.

Доля ў SpaceX цяпер крыху менш каштоўная — на $2 мільярды менш за актывы ў Tesla. Аднак менавіта SpaceX можа зрабіць Маска першым у свеце трыльянерам пасля IPO ў 2026 годзе, калі кампанія можа быць ацэненая на $1,5 трыльёны.

Другую пазіцыю ў рэйтынгу мільярдэраў Forbes займае сузаснавальнік Google Лары Пэйдж з $252,7 мільярда, трэцюю — старшыня Oracle Лары Элісан ($242,8 мільярда), чацвёртую — заснавальнік Amazon Джэф Безас ($239,4 мільярда), а пятае месца — сузаснавальнік Google Сяргей Брын ($233,2 мільярда).

Чытайце таксама:

Дарадчыца Трампа ахарактарызавала яго як помслівую асобу з характарам алкаголіка, а Маска — як кетаміншчыка

«Чалавекам года» па версіі Time сталі адразу васьмёра «архітэктараў штучнага інтэлекту»

«Там няма цэнзуры для нацысцкіх вітанняў». Сікорскі паслаў Маска на Марс за заклікі распусціць ЕС

У сучасным свеце 10% багацеяў зарабляюць больш, чым рэшта насельніцтва Зямлі

Каментары да артыкула