БЕЛ Ł РУС

Выйшаў на свабоду палітзняволены навуковец Юрый Адамаў

21.12.2025 / 17:0

Nashaniva.com

Яму прысудзілі тры гады зняволення за данаты.

Юрый Адамаў. Фота: сацсеткі

Стала вядома пра вызваленне 49‑гадовага палітзняволенага фізіка Юрыя Адамава. Па інфармацыі праваабаронцаў, ён выйшаў на свабоду ў канцы лістапада 2025 года, цалкам адбыўшы ў калоніі ў Віцебску трохгадовы тэрмін.

Адамава арыштавалі ў сакавіку 2023 года і асудзілі за «фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання» (арт. 361‑2 Крымінальнага кодэкса).

Юрый Адамаў — удзельнік беларускай супольнасці за свабоднае праграмнае забеспячэнне, а таксама сустваральнік навукова-папулярнага самвыдата Pamylka. Ён вучыўся тэарэтычнай фізіцы ў БДУ, пасля атрымаў PhD ва ўніверсітэце Уорык (Англія) у кірунку «фізіка кандэнсаваных станаў». Ён рабіў postdoctoral-даследаванні ў ЗША.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула