БЕЛ Ł РУС

Беларускія пілоты «найбліжэйшым часам» пакінуць Туніс пасля трохдзённага затрымання

22.12.2025 / 8:52

Nashaniva.com

Экіпаж верталёта Мі-26, які складаецца з двух грамадзян Беларусі і сямі грамадзян Расіі, найбліжэйшым часам вылеціць з выспы Джэрба, абяцаюць расійскія дыпламаты. Лётчыкі захраслі ў транзітнай зоне аэрапорта на востраве Джэрба з 19 снежня.

Падчас планавай тэхнічнай пасадкі высветлілася, што ў экіпажа няма дазволу на пералёт у наступны пункт.

«Праблема вынікала з адсутнасці ў паветранага судна дазволу на пералёт у наступны пункт маршруту, які так і не быў атрыманы на гэты момант», — паведамляе прэс-служба пасольства РФ.

Паводле інфармацыі РІА «Новости», дыпламатамі дасягнута дамоўленасць аб эвакуацыі экіпажа камерцыйнымі рэйсамі: «Яны адпраўляюцца з Джэрбы ў сталіцу Туніса, а адтуль ужо вылецяць у Турцыю найбліжэйшымі рэйсамі». 

Экіпаж гелікаптэра Мі-26, які ляцеў ва Уганду, тры дні ўтрымлівалі ў аэрапорце Джэрба. У беларусаў ды іх расійскіх калег забралі пашпарты. Усе яны працавалі паводле кантракту з ААН у «Кіргізскай авіякампаніі». 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула