Адзін з вызваленых 13 снежня палітвязняў — далёкі сваяк Святланы Ціханоўскай
Гэта — 18‑гадовы Аляксей Капліч. Пра гэта ён расказаў на прэс-канферэнцыі ў Вільні сёння, 22 снежня.
Скрыншот відэа Радыё Свабоды
Аляксея затрымалі 31 сакавіка 2025 года, на наступны дзень пасля свайго дня нараджэння.
Ён спрабаваў вылецець з Мінска, каб потым трапіць ва Украіну і далучыцца да беларускіх добраахвотнікаў.
«Мяне затрымалі падчас вылету. Сказалі, пачакайце, кепска відэакамера распазнае, прайдзіце пад іншую». Потым яго затрымалі, накінулі мяшок на галаву.
Аляксею былі выстаўленыя абвінавачванні: ч. 1 арт. 13 і ч. 1 арт. 361‑3 Крымінальнага кодэкса — падрыхтоўка і замах на ўдзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным канфлікце. Ён быў асужаны на два гады калоніі. Выйшаў на волю 13 снежня ў выніку памілавання.
У Аляксея спыталі, ці адбілася на яго зняволенні, што ён сваяк Ціханоўскай. Ён адказаў, што не.