БЕЛ Ł РУС

У Беларусі пачалі падрыхтоўчыя працы да будаўніцтва трэцяга энергаблока Беларускай АЭС

22.12.2025 / 14:22

Nashaniva.com

Міністр энергетыкі Дзяніс Мароз паведаміў, што разам з «Расатамам» абмяркоўваюць фінансавыя, тэхналагічныя, арганізацыйныя аспекты праекта.

«Па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы 14 лістапада 2025 года прынятая пастанова аб далейшым развіцці атамных генерацыйных магутнасцей і будаўніцтве трэцяга энергаблока Беларускай АЭС, — сказаў ён.

Падрыхтоўчыя работы да рэалізацыі праекта ўжо распачатыя, сказаў ён. Сфармаваны план першачарговых мерапрыемстваў, рыхтуецца пакет міжнародных пагадненняў, якія плануюцца да падпісання з расійскай стараной. Супольна з кіраўніцтвам Дзяржкарпарацыі «Расатам» абмяркоўваюцца фінансавыя, тэхналагічныя і арганізацыйныя аспекты праекта.

«Мы абмяркоўваем перыяд увядзення трэцяга блока ў беларускую энергасістэму ў перыядзе 2035‑2038 гадоў», — сказаў Мароз.

Паведамляецца, што паралельна арганізавана праца па вывучэнні перспектыў будаўніцтва ў Магілёўскай вобласці другой атамнай станцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула