«Афігенна раздражняе!» Еўразійца Дзерманта больш не радуюць паездкі ў Расію
У праграме Рыгора Азаронка вядомы сваімі выпеставанымі ў апошняе дзесяцігоддзе еўразійскімі поглядамі Аляксей Дзермант панаракаў на праблемы апошняга часу ў дачыненнях паміж Беларуссю і Расіяй. Паездкі ў духоўны цэнтр еўразійства ад нядаўняга часу больш яму не прыносяць духоўнага і фізічнага камфорту, і на гэта ёсць канкрэтная прычына.
Аляксей Дзермант. Скрыншот з відэа
«Я вось скажу асабіста. Абажаю Расію, люблю туды ездзіць. Але цяпер з роўмінгам проста трэш.
Прыязджаеш — беларускі роўмінг суткі блакіроўка. Каб сім-карту зарэгістраваць — гэта нейкія колы пекла трэба прайсці, гэтага лічбавага пекла, каб там беларусу зарэгістравацца ў СНИЛС, «Госуслугах» і гэтак далей. Гэта трэба патраціць суткі прыкладна толькі на гэта, на рэгістрацыю. Ёсць у цябе нейкая там расійская картка працоўная — таксама блакіроўка роўмінгу…
То-бок мы павінны не на даносчыкаў звяртаць увагу, а на тое, што рэальна ўскладняе жыццё простым людзям, беларусам канкрэтна і расіянам.
І вось гэтая праблема з сувяззю — яна канкрэтная. Яна нумар адзін», — горка наракаў Дзермант.
Азаронак уставіў слова, што гэта ўсё раздражняе, і Дзермант, які да таго спрабаваў захоўваць у сваёй крытыцы знешні спакой, успыхнуў гневам:
«Ды гэта афігенна раздражняе, калі шчыра! Звязацца нельга, інтэрнэту няма, пазваніць нельга! У нас саюзная дзяржава? У мяне пытанне: мы зрабілі два крокі наперад у нечым — і тры крокі назад! Ну як так?»
Чытайце таксама:
Дзермант, Пятроўскі і іншыя камуністы прывезлі кветкі Сталіну ФОТА
Віцэ-прэм’ер, Карпенка, Дзермант і камуністы адзначылі «Дзень Сонца нацыі» ў пасольстве КНДР
Дзермант заступіўся за башкірскага героя Салавата Юлаева. Гэта не спадабалася Дзюкаву
Дзермант заклікае расследаваць знешні фактар, які стаіць за дзейнасцю Бондаравай