БЕЛ Ł РУС

У Баранавічах 68‑гадовая пенсіянерка вырошчвала каноплі і піла з іх гарбату. Колькі далі?

23.12.2025 / 10:2

Nashaniva.com

Пенсіянерка расказала следчым, што вырошчвала і нарыхтоўвала забароненую расліну для гарбаты, у якасці «лекавага сродку». Рэцэпт яна знайшла ў інтэрнэце.

Інфармацыя пра тое, што жанчына вырошчвае забароненыя расліны, паступіла ў міліцыю ў верасні. Падчас агляду пляцу і дома следчыя знайшлі 7 кустоў канопляў (агульная маса — амаль 3 кг марыхуаны), больш за 800 грамаў высушанай расліннай масы ў скрынях і мяшэчках.

Пенсіянерка цалкам прызнала сваю віну і раскаялася. Яна патлумачыла, што знайшла ў інтэрнэце рэцэпт гарбаты з канопляў і выкарыстоўвала іх як лекі, каб палепшыць самаадчуванне праз узрост.

Пры гэтым жанчына разумела наркатычныя ўласцівасці расліны і ведала пра крымінальную адказнасць, але, паводле ейных слоў, не надавала гэтаму значэння.

Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы прызнаў яе вінаватай у незаконным захаванні наркатычных сродкаў без мэты збыту і прызначыў пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін 3 гады і 6 месяцаў без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (так званая «хатняя хімія»).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула