БЕЛ Ł РУС

У Сапоцкіне пачалі рамонт мясцовага касцёла пасля пажару

23.12.2025 / 22:39

Nashaniva.com

Парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і Святога Язафата Кунцэвіча ў Сапоцкіне пад Гроднам распачала аднаўленчыя работы ў касцёле, дзе 14 снежня адбыўся пажар. 22 снежня вернікі сабраліся на разбор згарэлых элементаў даху. Праца працягвалася і 23 снежня, піша Katolik.life.

Парафія апублікавала відэа — як цяпер выглядае дах храма пасля пажару.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Teolin (@parafiasopockinie)

На вышыні працуюць мужчыны, а жанчыны з парафіі раней пачалі прыбіраць унутраныя памяшканні, закураныя дымам.

Парафія абвясціла збор ахвяраванняў на аднаўленне касцёла і апублікавала рэквізіты:

Атрымальнік: РА «Рэлігійная суполка парафія касцёла Узнясення на нябёсы Прасвятой Панны Марыі і святога Язафата ў г.п. Сапоцкін Гродзенскага раёна Гродзенскай дыяцэзіі Рыма-каталіцкай царквы ў Рэспубліцы Беларусь»

УНП атрымальніка: 500030886

Рахунак атрымальніка (IBAN): BY56 AKBB 3015 0000 4672 4400 0000

БІК банка атрымальніка: AKBBBY2X

Прызначэнне: Добраахвотнае ахвяраванне на аднаўленне касцёла

Чытайце таксама:

Як выглядае касцёл у Сапоцкіне пасля пажару ВІДЭА

Ратавальнікі ліквідавалі пажар у касцёле ў аграгарадку Сапоцкін

У Гродзенскім раёне гарыць касцёл у Сапоцкіне

Каментары да артыкула