БЕЛ Ł РУС

Пяцярых дзяцей забралі з сям'і ў Магілёўскім раёне

24.12.2025 / 11:41

Nashaniva.com

Пасля таго як бацьку дзяцей адправілі ў лячэбна-працоўны прафілакторый, пачала выпіваць іх маці. Жанчына не працавала, і штомесячны даход сям’і складаў каля 300 рублёў. Гэтай сумы не хапала, каб утрымліваць пяцярых дзяцей, паведамляе Генпракуратура.

Падчас чарговага наведвання сям’і супрацоўнікі пракуратуры ўстанавілі, што жанчына не спыніла ўжыванне алкаголю і не выканала прадугледжаныя патрабаванні па ліквідацыі выяўленых праблем. Па матэрыяльную дапамогу ў цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва яна не звярталася. Акрамя таго, жанчына не наведвала нарколага і не аплачвала жыллёва-камунальныя паслугі.

«На глебе ўжывання спіртных напояў у маці адбыўся канфлікт з дзецьмі, у выніку якога ў іх прысутнасці яна здзейсніла парасуіцыд (або дэманстратыўная спроба суіцыду без намеру памерці, або наўмыснае прычыненне шкоды арганізму без намеру памерці). У выніку — па прадпісанні пракурора Магілёўскага раёна камісія па справах непаўналетніх прыняла рашэнне аб прызнанні пяцярых дзяцей тымі, што маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне, аб іх вынятку з сям’і і змяшчэнні на дзяржаўнае забеспячэнне. Праводзіцца комплекс мерапрыемстваў па аднаўленні дзіцяча-бацькоўскіх адносін», — паведамляе пракуратура.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула