БЕЛ Ł РУС

Сіноптыкі расказалі пра надвор'е на вялікія выходныя

24.12.2025 / 15:2

Nashaniva.com

Прагноз надвор'я па Беларусі на 25—27 снежня.

У чацвер, 25 снежня, у асобных раёнах краіны пройдзе невялікі снег, днём па паўночным усходзе мокры снег.

На асобных участках дарог галалёдзіца.

Ноччу тэмпература ад -4°С па поўначы да -13°С па поўдні і паўднёвым захадзе краіны, максімальная днём 0..-6°С. 

У пятніцу, 26 снежня, на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца ападкі (мокры снег, дождж). У асобных раёнах слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер у многіх раёнах моцны парывісты.

Ноччу ад -9°С па паўднёвым захадзе да +1°С па поўначы краіны, днём -2..+5°С.

27 снежня ноччу -5..+1°С, максімальная тэмпература днём -2..+4°С.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула